У Беларусі ў ноч на 9 траўня ўстаноўленыя 23 рэкорды холаду
2- 9.05.2025, 19:34
- 3,240

Тэмпература апускалася ніжэй за -5 градусаў.
Трэці год запар у Беларусі ноч на 9 траўня выдаецца вельмі халоднай. Як і летась, тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу, сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.
Год таму ў Расонах на поўначы Віцебскай вобласці паветра ахаладзілася да 5,8 градуса ніжэй за нуль, што стала абсалютным антырэкордам ночы за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў (з 1881 года).
Мінулай ноччу ў Лынтупах на захадзе Віцебскай вобласці было -5,2. Лакальны антырэкорд пратрымаўся два гады (-2,3).
У Менску пахаладала да -4,1, перапісаны антырэкорд 1912 года (-3,3). Усяго перасягнутыя 23 лакальныя мінімумы.