Украіна высылае двух вугорскіх дыпламатаў
6- 9.05.2025, 20:31
- 7,058

У адказ на дзеянні Вугоршчыны.
Украіна высылае двух вугорскіх дыпламатаў у адказ на дзеянні Вугоршчыны. Яны павінны пакінуць краіну цягам 48 гадзінаў.
Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сібіга.
– Двое вугорскіх дыпламатаў павінны пакінуць Украіну цягам 48 гадзінаў. Толькі што мы запрасілі амбасадара Вугоршчыны ў МЗС Украіны і ўручылі яму адпаведную ноту, – паведаміў Сібіга.
Ён адзначыў, што Украіна дзейнічае ў адказ на дзеянні Вугоршчыны, «зыходзячы з прынцыпу ўзаемнасці і нашых нацыянальных інтарэсаў».
Нагадаем, сёння, 9 траўня, Служба бяспекі Украіны паведаміла пра выкрыццё агентаў вугорскай вайсковай выведкі, якія дзейнічалі на тэрыторыі Закарпацкай вобласці
У рамках спецаперацыі СБУ затрымала двух агентаў, якія працавалі пад кантролем кадравага афіцэра вугорскай выведкі.
Міністр замежных справаў Вугоршчыны Перт Сіярта каментаваў падзею са шпіёнамі. Сярод іншага ён заявіў, што інфармацыю пра тое, што на Закарпацце былі выкрытыя агенты вайсковай выведкі Вугоршчыны неабходна разглядаць нібыта як «ўкраінскую прапаганду».
Пазней стала вядома, што Вугоршчына выслала двух украінскіх дыпламатаў.