Уіткаф расказаў, калі Трамп і Пуцін могуць стэлефанавацца
9- 16.03.2025, 17:42
- 4,632

Таксама спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША выказаўся аб магчымым спыненні агню.
Тэлефонная размова прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна чакаецца на наступным тыдні, заявіў спецпрадстаўнік амерыканскага лідара Стыў Уіткаф у інтэрв'ю CNN.
"Я думаю, што на гэтым тыдні ў двух прэзідэнтаў адбудзецца сапраўды добрая і пазітыўная дыскусія", - сказаў ён.
У ЗША тыдзень пачынаецца з нядзелі.
Са слоў Уіткафа, пазіцыі старон у гэтым пытанні збліжаюцца і ён чакае дасягнення замірэння на працягу некалькіх тыдняў. Ён адмовіўся ўдакладніць, якія ўмовы агучвае Расея, але паведаміў, што тэрыторыі, якія знаходзяцца пад кантролем Масквы, будуць часткай дыскусій аб спыненні агню.