19 April 2025, Saturday, 10:33
Support
the website
Sim Sim,
Charter 97!
Categories

Беларусы будуць адпачываць 11 дзён у траўні

11
Беларусы будуць адпачываць 11 дзён у траўні

Першы выходны будзе ўжо 1 траўня.

Беларусы будуць адпачываць 11 дзён у траўні 2025-га года. Гэта вынікае з вытворчага календара на 2025 год, які быў зацверджаны «ўрадам».

Першы выходны будзе 1 траўня, калі адзначаюць Дзень працы. У пятніцу, 2 траўня, беларусы вернуцца на працу, але 3 і 4 зноў будуць адпачываць, бо гэта субота і нядзеля. Наступныя вялікія выходныя ў траўні будуць з 9 да 11 траўня. Дзень перамогі ў 2025 годзе будуць адзначаць у пятніцу, а 10 і 11 атрымаюцца звычайнымі выходнымі, гэта значыць, суботай і нядзеляй.

Акрамя таго, звычайнымі выходнымі днямі (суботай і нядзеляй) будуць 17, 18, 24, 25, а таксама 31 траўня.

Write your comment 11

Follow Charter97.org social media accounts