21 февраля 2025, пятница, 20:27
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Ва ўзросце 98 гадоў памёр Мар’ян Турскі – вязень Аўшвіц і Бухенвальда

Ва ўзросце 98 гадоў памёр Мар’ян Турскі – вязень Аўшвіц і Бухенвальда

У сучаснай Польшчы ён выступаў супраць праяў дыскрымінацыі і неталерантнасці.

Ва ўзросце 98 гадоў памёр Мар’ян Турскі — польскі гісторык, журналіст і грамадскі дзеяч. Пра яго смерць паведаміў тыднёвік Polityka, журналістам якога ён быў шмат гадоў, перадае «Польскае радыё».

Мар’ян Турскі нарадзіўся ў 1926 годзе ў горадзе Друскенікі ў Літве, які ў той час уваходзіў у склад Польшчы. Школьныя гады правёў у Лодзі.

Перажыў Лодзінскае гета, нямецкія канцлагеры «Аўшвіц» і «Бухенвальд», браў удзел у лагерным руху супраціву, выжыў у двух «маршах смерці». Халакост забіў яго блізкіх: з 43 чалавек з яго сям’і выжылі толькі чацвёра. Калі скончылася вайна, Мар’яну Турскаму было 19 гадоў.

Пасля вайны ён вывучаў права і гісторыю ва Уроцлаўскім універсітэце, дзе пачаў сваю журналісцкую працу. Пераехаўшы ў Варшаву, у сярэдзіне 1950-х ён быў галоўным рэдактарам моладзевай газеты Sztandar Młodych, пазней амаль цягам 70 гадоў узначальваў гістарычны аддзел тыднёвіка Polityka.

Мар’ян Турскі працаваў над нармалізацыяй польска-яўрэйскіх адносін, быў прыхільнікам польска-нямецкага прымірэння, захавальнікам памяці пра польскіх яўрэяў. За гэтую дзейнасць ён быў удастоены вышэйшых узнагарод многіх краін.

Мар’ян Турскі таксама быў ініцыятарам, сузаснавальнікам і старшынём Рады Музея гісторыі польскіх яўрэяў Polin, а таксама віцэ-старшынём Яўрэйскага гістарычнага інстытуту, членам галоўнага праўлення Асацыяцыі яўрэйскіх ветэранаў і ахвяр Другой сусветнай вайны, Міжнароднай рады Музею «Аўшвіц-Біркенаў» і інш.

27 студзеня гэтага года, у 80-ю гадавіну вызвалення канцлагеру «Аўшвіц-Біркенаў», Мар’ян Турскі выступіў з пасланнем.

«Дарагія сябры! Прынамсі дзве тысячы гадоў нашу цывілізацыю суправаджала бачанне апакаліпсісу. Вось чатыры вершнікі апакаліпсісу: вайна, чума, голад і смерць. Людзі паралізаваныя страхам! Яны адчуваюць сябе абсалютна бездапаможнымі. Што рабіць?» — запытаўся ён. І ў адказ цытаваў вядомага рабіна Нахмана: «Не бойцеся!».

Раней Мар’ян Турскі папярэджваў сучаснікаў перад адраджэннем крайняга нацыяналізму і выступаў супраць любога роду дыскрымінацыі людзей.

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях