Беларусь адзначае Дзень роднай мовы
9- 21.02.2025, 15:25
- 2,108

Ён штогод адзначаецца з 2000 года.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды шмат мерапрыемтсваў, прысвечаных беларускай мове, адбудуцца і ў Беларусі.
Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён штогод адзначаецца з 2000 года.
Сэнс гэтага свята ў заахвочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.